Ду́бава (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за б км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 207 жыхароў, 103 гаспадаркі (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1906 годзе адчынена народнае вучылішча (першая настаўніца Кацярына Дзеравяшка).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Дубаўскага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.

З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 111 двароў, 632 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 130 двароў 956 жыхароў. 1921 — 73 дамы, 354 жыхары. 1959 — 463 жыхары. 1998 — 145 двароў, 231 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 207 жыхароў, 103 гаспадаркі.

Славутасці Капліца ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла на могілках, прыпісная да Свята-Ільінскай царквы вёскі Адахаўшчына Баранавіцкага раёна.

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна