Гі́рава (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за б км на ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 430 жыхароў, 163 гаспадаркі (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета, дзейнічалі кузня, карчма. Пасля 1905 года пачало дзейнічаць народнае вучылішча, якое размясцілася ў сялянскай хаце.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 3 аднавяскоўцы.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета.
У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Адахаўшчына IIIРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 37 двароў, 199 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 45 двароў, 181 жыхар. 1921 — 27 дамоў, 169 жыхароў. 1959 — 246 жыхароў. 1970 — 220 жыхароў. 1998 — 89 двароў, 263 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 430 жыхароў, 163 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна