Ані́сімавічы (, ) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета. Размяшчалася за 3 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 206 жыхароў, 92 гаспадаркі (2005).

Гісторыя У 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 годзе 196, 1970 года 246 жыхароў.

У 1998 годзе працаваў магазін. Вёска была скасавана ў 2012 годзеРешение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 № 124 «Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района». Тэрыторыя вёскі ўвайшла ў гарадскую рысу Баранавічаў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880 — 200 жыхароў. 1897 — 449 жыхароў, 39 двароў. XX стагоддзе: 1921 — 311 жыхароў, 56 двароў. 1959 — 196 жыхароў. 1970 — 246 жыхароў. 1998 — 66 двароў, 189 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 206 жыхароў, 92 гаспадаркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Геаграфія Баранавічаў