Трацэ́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 35 км на поўнач ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы.
Назва Фіксавалася налібацкае прозвішча Трацеўскі, горадзенскае Тратhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-WQ3M-F?i=536&cat=1107816https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSRV-S?i=363&cat=1046002. Ёсць літоўскія Tratas, Tratulishttps://pavardes.lki.lt/?pv=3bacb524f0b160a5396db9c1e02306cc.
Гісторыя
У 1893 годзе 24 двары. У пачатку XX ст. вёска Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета.
Насельніцтва XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 25 двароў, каля 190 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 13 жыхароў. 1959 — 202 жыхароў. 1970 — 214 жыхароў. 1998 — 69 двароў, 26 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 100 жыхароў, 48 гаспадарак.
Славутасці Страчаная спадчына
Вадзяны млын. Знесены ў 2012—2013 гадах.
Сядзіба Рымшаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна