Мітрапо́льшчына (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 33 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 23 жыхары, 14 гаспадарак (2005).
Гісторыя У 1909 годзе ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Цырынскай гміне Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 32 двары, 149 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 4 жыхары. 1921 — 32 дамы, 104 жыхары. 1959 — 184 жыхары. 1998 — 23 двары, 28 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 23 жыхары, 14 гаспадарак.
Вядомыя асобы Сяргей Іванавіч Леановіч (1938—2012) — вучоны ў галіне клінічнай хірургіі — С. 171..
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна