Бутрымовічы, або Бутрымы — шляхецкі род герба «Тапор» y Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзяць ад літоўскага баярына , які ўдзельнічаў y заключэнні Гарадзельскай уніі 1413 года.
Радавод Палеская галіна роду Ігнацій (нар. 1680); ж. — Іаанна Вішнеўская. Якуб (Якаў) (нар. 1710); ж. — Настасся Гарчак (нар. 1720). (Антоній) (1744 (1746)—1802 (1819)), уніяцкі епіскап-суфраган пінскі і тураўскі, y 1793 суфраган кіеўскага мітрапаліта. Томаш, дамініканец. Юзаф, шамбелян, каморнік Аршанскага павета. Мaцей (Матэвуш) (1745—1814), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. 3 1778 канюшы, з 1780 мечнік, з 1783 суддзя гродскі, з 1785 падстароста, з 1791 лоўчы пінскі. Набліжаны гетмана М. К. Агінскага. Ініцыятар шырокіх гаспадарчых пераўтварэнняў на Піншчыне. Ажыццяўляў пракладку гасцінцаў, Мухавецкага і Агінскага каналаў, праводзіў меліярацыю. Удзельнічаў y працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Заснавальнік палаца ў Пінску, з 1774 года ўладальнік маёнтка Лапаціна з в. Хлябы; ж. — Хрысціна Лях-Шырма (1740—1817). Юзэфа (Юзафіна) (1775—1859), маці Напалеона Орды; м. — Міхаіл Орда, кобрынскі павятовы маршалак. Ксаверый (1777—1810). Рышард (1780—1862), суддзя пінскі, уладальнік маёнтка Лапаціна; ж. — Феліцыя Радзевіч (пам. 1862). Ксаверый Францішак Мельхір (1820—1911); ж. — Аляксандра Быхавец (пам. 1915), дачка Адама Яна Віктара Быхаўца. Ядвіга Бірута (нар. 1863); м. — Відацкі. Вітальд Матэвуш (1865—1917). Збігнеў Станіслаў (1868—1923). Ірэна. Вітольд (нар. 1906). Рышард. Марыя. Збігнеў (нар. 1900). Ян (1752—1812), шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 года, з 1808 года ўладальнік Дабраслаўкі; ж. — 2. Ангела Лях-Шырма. Аляксандр (1804—1839). Нікіфар. Эміль (Эмільян) (нар. 1811), скончыў Віленскі ўніверсітэт, у 1829 годзе атрымаў патэнт на ступень кандыдата права. Вацлаў.
Іншыя вядомыя прадстаўнікі Ян, намеснік смаленскі ў 1422 годзе.
Літаратура
Спасылкі
Butrymowicz h. Topór