У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Інданезіі значыцца 8 найменняў (на 2012 год), гэта складае ад агульнай колькасці ( на год). 4 аб’екты ўключаны па прыродных крытэрыях, прычым тры прызнаны прыроднымі феноменамі выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii) і 2 — па культурных крытэрыях, прычым два аб’екты прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i). Акрамя гэтага, станам на 2012 год, 27 аб’ектаў на тэрыторыі Інданезіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны. Інданезія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 6 ліпеня 1989 года. Першыя чатыры аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Інданезіі былі занесены ў спіс у 1991 годзе на 15-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс У гэтай табліцы аб’екты размешчаны ў храналагічным парадку іх дадання ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спіс№Крытэрыі 1 Барабудур() Рэгіён: Цэнтральная Ява 8 і 9 стагоддзя 1991 592 (i), (ii), (vi) 2 Нацыянальны парк Камода () Рэгіён: Усходнія Малыя Зондскія астравы — 1991 609 (vii), (x) 3 Прамбанан() Рэгіён: Цэнтральная Ява 10 стагоддзе 1991 642 (i), (iv) 4 Нацыянальны парк Уджунг Кулон() Рэгіёны: Бантэн і Лампунг — 1991 608 (vii), (x) 5 Стаянка старажытнага чалавека ў Сангіране () Рэгіён: Цэнтральная Ява — 1996 593 (iii), (vi) 6 Нацыянальны парк Лорэнц() Рэгіён: Папуа — 1999 955 (vii), (ix), (x) 7 Некранутыя вільготна-трапічныя лясы Суматры() Востраў: Суматра — 2004, 2011 877 ix, x 8 Культурны ландшафт правінцыі Балі: арашальная сістэма Субак як адлюстраванне традыцыйнай балійскай філасофіі Тры хіта карана() Востраў: Балі — 2012 1194 ii, iii, v, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

Спасылкі

Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Інданезіі

Інданезія

Катэгорыя:Спісы:Інданезія