Хвашчава́цік — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на поўнач ад горада Полацк, за 8 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Палата (2 км на захад ад возера Сосна), у басейне ракі Сосніца.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад зрэджаным хмызняком (былая лесасека). Выцякае ручай у раку Сосніца.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна