Могілкі Чырвоная Слабада — закрытыя могілкі колішняй вёскі Чырвоная Слабада (гістарычная назва — Архірэйская Слабада) на тэрыторыі г. Мінска ў раёне вул. Машынабудаўнікоў, Чырвоная Слабада і Галадзеда. Плошча могілак складае 0,5479 гаКладбище Красная Слобода // belgranstil.by, год адкрыцця невядомы, год закрыцця на сайтах рытуальных паслуг не пазначаны. Лічацца аднымі з самых старых у горадзеПрогулка по кладбищу: экскурсии для некромантов // Интерфакс.
Асаблівасці могілак Яны не маюць агароджы вакол сваёй тэрыторыі, але з усіх бакоў, акрамя дарогі, іх атачае гарадская забудоваНазад у 60я. Могілкі Чырвоная Слабада // Блог Андрэя Берастоўскага. Большасць пахаванняў адносіцца да 1950-1960-х гг. і носяць рэлігійны характар, калі меркаваць па крыжах і тыпах помнікаўМогілкі Чырвоная Слабада // Минск старый и новый. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, забітых у ліпені 1944 г., на ўваходзе на могілкі з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцюМогілкі Чырвоная Слабада // Минск старый и новый. Цалкам знаходзяцца на схіле ўзгорка.
Спасылкі Схема могілак // Портал «Ритуальные услуги в Минске» Схема могілак на сайце «Мае карані» Могілкі Чырвоная Слабада на фотаграфіях // Блог Андрэя Берастоўскага Могілкі Чырвоная Слабада ў спісе могілак Беларусі // Партал "Некропалі Беларусі" Могілкі Чырвоная Слабада // Минск старый и новый
Катэгорыя:Могілкі Мінска