Галафі́ты, ці солелю́бы (ад — соль і — расліна) — расліны, здольныя пераносіць высокія ўзроўні засалення глебы (, (, (, (, ( і інш.). Распаўсюджаныя на марскіх узбярэжжах (прыморскія маршы), а таксама ў мясцовасцях з сухім кліматам — пустынях, паўпустынях і нават стэпах на асаблівых тыпах глебы — саланцах і саланчаках. Нярэдка маюць сукулентнае аблічча — з тоўстымі сцебламі і прыпухлым лісцем, што спрыяе захаванню цяжкадаступнай вільгаці. Звычайна характарызуюцца высокім асматычным ціскам клеткавага соку у клетках і тканках, што дазваляе ім паглынаць ваду з канцэнтраваных раствораў.
Паводле ацэнак спецыялістаў, у свеце налічваецца ад 2 да 3 тыс. відаў раслін, якія так ці інакш ставяцца да галафітаў. Большасць з іх травяністыя, але ёсць і дрэвы, якія сваімі зараснікамі ўтвараюць лясы (мангры).
Спасылкі
Катэгорыя:Экалогія раслін