Лімфатычны філярыятоз, таксама вядомы як элефантыяз, выклікаецца паразітычнымі чарвямі тыпу Filarioidea. Многія выпадкі захворвання праходзяць бессімптомна. Аднак некаторыя выклікаюць моцнае распуханне рук, ног ці геніталіяў. Таксама могуць назірацца патаўшчэнне скуры і з’яўленне болю. Змяненні ў целе могуць выклікаць сацыяльныя і эканамічныя праблемы ў хворага.
Крыніцы і дыягностыка Чэрві распаўсюджваюцца праз укусы інфікаваных маскітаў. Заражэнне звычайна адбываецца ў дзіцячым узросце. Існуе тры тыпы чарвей, якія выклікаюць хваробу: Wuchereria bancrofti, Brugia malayi і Brugia timori. Wuchereria bancrofti — самы распаўсюджаны від. Чэрві пашкоджваюць лімфатычную сістэму. Дыягностыка праводзіцца па знешнім выглядзе, з дапамогай мікраскопа, у крыві, забранай увечары. Кроў павінна мець форму густога мазку і правярацца з дапамогай метаду афарбоўкі па Гімзе. Таксама можа прымяняцца праверка крыві на антыцелы супраць хваробы.
Прафілактыка і лячэнне Прафілактыка праводзіцца лячэннем цэлых груп, у якіх хвароба існуе на працягу года з мэтай поўнага знішчэння захворвання. Працэс займае прыблізна шэсць гадоў. Прымяняюцца наступныя медыкаменты: альбендазол з івермектынам ці альбендазол з дыэтылкарбамазінам. Лекі не забіваюць дарослых чарвей, а папярэджваюць далейшае распаўсюджванне хваробы, пакуль чэрві не памруць з-за натуральных прычын. Таксама рэкамендавана прыкладаць высілкі па папярэджанні ўкусаў маскітаў, у тым ліку зніжэнне колькасці маскітаў і выкарыстанне сетак для ложку.
Эпідэміялогія Больш за 120 мільёнаў чалавек інфікаваныя лімфатычным філярыятозам. Прыблізна 1,4 млрд. чалавек знаходзяцца ў групе рызыкі ў 73 краінах. Хвароба найбольш распаўсюджаная ў Афрыцы і Азіі. Захворванне штогод цягне эканамічныя страты ў некалькі мільярдаў долараў ЗША.
Крыніцы
Катэгорыя:Філярыятозы