Лісі́чыцы. Сустракаецца таксама варыянт Лісiчы́цы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 29 ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, працавала кузня.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Альшэўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 5 жыхароў.
З 16 ліпеня 1954 года ў Нікаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім Савеце. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Белаазёрскі».
З 15 сакавіка 1971 года да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .
Планіроўка Планіровачна складаецца з арыентаванай з поўдня на паўночны ўсход вуліцы, да яе ў паўночнай частцы прымыкае другая, арыентаваная з паўночнага захаду на ўсход, побач з якой кароткая паралельная вуліца, злучаная з ёй 2 правулкамі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 58 двароў, 344 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 395 жыхароў. 1924 — 77 будынкаў, 324 жыхары. 1940 — 102 двары, 588 жыхароў. 1959 — 129 гаспадарак, 549 жыхароў. 1970 — 607 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 112 двароў, 286 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна