Давы́давічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1856 годзе ўзгадваецца ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, нашчадкам Васілеўскага ў ёй належала разам з в. Глушэц.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Сялецкай гміны Палескага ваяводства. Польшчы. З 1932 года ў Малецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 4 жыхары вёскі.

З 14 красавіка 1960 ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малец» (у 1979—1990 гг. імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі).

Планіроўка Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, забудова рэдкая, двухбаковая.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1856 — 29 душ. XX стагоддзе: 1970 — 111 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 15 двароў, 20 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна