Высо́кае. Сустракаецца таксама варыянт Высо́ке (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана на левым беразе р. Ясельда, за 22 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, працаваў ветраны млын.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска пад назвай Высокія ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 20 будынкаў.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска — цэнтр Высокаўскага сельсавета. У сельсавеце ў той час дзейнічалі пачатковая школа, 9 ветраных млыноў, магазін.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 5 жыхароў вёскі.
16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі (з адначасовым пераносам яго цэнтра ў в. Перасудавічы). Паводле перапісу 1959 года сяло. У 1957 годзе на аснове калгасаў «Праўда» і імя Варашылава створаны саўгас імя Варашылава, у 1962 перайменаваны ў саўгас «Белаазёрскі». Рашэннем аблвыканкама ад 27 лістапада 1962 года да Высокага была далучана в. Процы (у 1940 налічвала 24 двары, 136 жыхароў, у 1959 — сяло, 25 гаспадарак, 94 жыхары).
У 1970 годзе цэнтр сельсавета і саўгаса «Белаазёрскі», працавалі 8-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фальчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. 24 жніўня 1970 года саўгас рэарганізаваны ў Белаазёрскі племянны птушкаводчы завод, 25 сакавіка 1971 года адноўлены ў саўгас. 21 лістапада 1977 года Перасудавіцкі с/с перайменаваны ў Высокаўскі, вёска стала яго цэнтрамРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557)..
У 1991 годзе саўгас «Белаазёрскі» пераўтвораны ў калгас «Белаазёрскі» (з цэнтр, сядзібай у Высокім уключаў таксама вёскі Пузі і Мастакі). 1 сакавіка 2002 года Высокаўскі с/с скасаваны, вёска далучана да Стрыгінскага с/с. У 2002 годзе быў адноўлены саўгас «Белаазёрскі».
Інфраструктура Дзейнічюць клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, пры якой існуе гісторыка-краязнаўчы музей.
Планіроўка Планіровачна складаецца з 2-х паралельных вуліц, арынтаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якія прымыкаюць да аўтадарогі, паралельна да якой да адной з вуліц з паўночнага захаду прымыкае кароткі завулак.
Насельніцтва XIX стагоддзе 1897 — 14 двароў, 86 жыхароў. XX стагоддзе 1905 — 97 жыхароў. 1924 — 126 жыхароў. 1939 — 31 двор, 164 жыхары. 1959 — 40 гаспадарак, 143 жыхары. 1970 — 291 жыхар, 79 двароў. 1996 — 141 жыхар, 73 двары. XXI стагоддзе 2005 — 68 двароў, 142 жыхары.
Славутасці Абеліск, устаноўлены ў памяць пра 58 землякоў, якія не вярнуліся з фронту (1988).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Стрыгінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна