Бяро́заўская ДРЭС — першая і адна з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі. Пабудавана ў 1958—1967 гадах y горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Першы прамысловы ток дала ў 1961 годзе. 6 энергаблокаў, дзеючая магутнасць 940 тыс. кВт. На паліва выкарыстоўваецца мазут і прыродны газ. Праз Беларускую энергетычную сістэму злучана з энергасістэмамі суседніх з Беларуссю дзяржаў.

На будаўніцтве ДРЭС і ў іншых месцах горада ў розныя гады працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі З. Дудзюк, Н. Мацяш, В. Супрунчук. Дакументальную аповесць «Белаазёрскі дзённік» (1963) У. Дадзіёмаў прысвяціў будаўнікам Бярозаўскай ДРЭС. У гонар дырэктара Бярозаўскай ДРЭС у 1961—1968 гг. У. М. Глінскага названа вуліца.

Дырэктары Іван Уладзіміравіч Баярчук (1992—2001)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:Электрастанцыі Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Белаазёрск Катэгорыя:Цеплавыя электрастанцыі Беларусі