Белякі () — шляхецкі род Вялікага княства Літоўскага аднайменнага герба «Бяляк» — у чырвоным полі дзве сярэбраныя калоны, у навершы шляхецкая карона без шлема.
Род татарскага паходжання. Самуіл Бяляк быў ротмістрам каралеўскіх войск і ў 1761 годзе валодаў маёнткам Лоўчыцы ў Наваградскім ваяводстве. Прадстаўнікі роду валодалі таксама маёнткам Панары ў Ашмянскім павеце.
Прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі пастановай Гродзенскага ДДС (дваранскага дэпутацкага сходу) 09.01.1837 года, звестак пра зацвярджэнне ўказам Сената не знойдзена.
Вядомыя асобы Есьман або Асман, паручнік войск Рэчы Паспалітай, жонка Рэгіна з Рудніцкіх. Самуэль, маёр войск Рэчы Паспалітай, валодаў маёнткам Лоўчыцы, які ў 1761 годзе прадаў Тупальскім. Аляксандр, *1758, жонка Асея з Асановічаў. Юзаф, *1798. Мустафа або Стэфан, *1806. Давід, *1812. Міхаіл Юзаф
Літаратура НГАБ(?) ф. 319, воп. 2, спр. 375. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. «Б». / С. Рыбчонак [і інш.]. — Мінск: НАРБ, 2007. Herbarz rodzin tatarskich w polsce/Stanislaw Dziadulewicz. -- Wilno. 1929. -- S. 62-64. Гербовник дворянских родов Царства Польского, часть 1. — Варшава, 1853. — С. 65. Список дворянам Царства Польского, с приобщением кратких сведений о доказательствах дворянства — Варшава, 1851. Мухлинский А. Исследование о происхождении и состоянии литовских татар. — СПб., 1857.
Катэгорыя:Вялікалітоўскія шляхецкія роды татарскага паходжання
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя