Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.
Гісторыя Пабудавана ў 1867(8) годзе з цэглы на месцы струхлелай драўлянай, званіцы — у 1882 годзе. Праект складзены ў 1858 годзе архітэктарам Я. М. ФардонамНГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём, сяродкрыжжа якога завершана двух’ярусным чатырохгранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і вуглавымі лапаткамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Вялікая Бераставіца Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1867 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Якава Фардона