Уільям Кемдэн () (2 мая 1551 — ) — англійскі гісторык з г. зв. школы антыквараў і археолаг.
Асноўныя працы Усё жыццё Кемдэн збіраў матэрыялы па гісторыі, геаграфіі і археалогіі Англіі. Вынікам яго шматгадовых даследаванняў было з’яўленне ў 1586 сачынення «Britannia, sive florentissimorum regnorum Angliae, Scotiae, Hiberniae et Insularum adjacentium ex intima antiquitate chorographica Descriptio». Гэткае сачыненне, за якое сучаснікі называлі Кемдэна «англійскім Страбонам», мела вялікі поспех і цягам чатырох гадоў вытрымала пяць выданняў (англійскі пераклад яго з’явіўся ў 1610, затым у 1695 і ў 1789, з істотнымі дапаўненнямі Richard Gough).
Іншыя працы Кемдэна: спіс эпітафій Вэстмінстэрскага абацтва (1600), збор старажытных хронік (Франкфурт, 1603), нарыс валадарання Лізавета I «Annales Rerum Gestarum Angliae et Hiberniae Regnante Elizabetha» (1615; перакладзены на англійскую і французскую мовы; лічыцца істотным матэрыялам для вывучэння валадарання Лізаветы) і інш. Каб ушанаваць заслугі Кемдэна, яго імем было названа гістарычнае таварыства (Camden Society), заснаванае ў 1838 з мэтай публікацыі нявыдадзеных матэрыялаў па гісторыі Англіі.
Спасылкі
Britannia (1607) — лацінскі тэкст Кемдэна з англійскім перакладам Філемона Холанда. Annales (1615 і 1625) — лацінскі тэкст Кемдэна з англійскім перакладам.
Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці англійскай гістарыяграфіі Катэгорыя:Гісторыкі XVI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Постаці англійскай археалогіі Катэгорыя:Постаці археалогіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Постаці археалогіі XVII стагоддзя