thumb|Гертруда Саксонская і Тэадора Комнена, мужы Генрыха II Язаміргота Гертруда Суплінбургская, або Гертруда Саксонская (, 18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143) — маркграфіня Аўстрыі і Тасканы, герцагіня Саксоніі і Баварыі. Адзіная дзіця ў сям’і імператара кіруючай Суплінбургскай дынастыі Свяшчэннай Рымскай імперыі Лотара II і Рыхензы Нортхеймскай.

Біяграфія 29 мая 1127 года Гертруда выйшла замуж за Генрыха Гордага, які паходзіў з дынастыі Вельфаў і ў 1126 ужо быў герцагам Баварыі. У іх нарадзіўся хлопчык, які пазней стаў герцагам Саксоніі і атрымаў імя Генрыха Льва. У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Мацільдай, дачкой англійскага караля Генрыха II і Аліеноры Аквітанскай.

У 1137 годзе муж з жонкай атрымалі тытулы герцагаў Саксоніі. Пасля смерці Генрыха ў 1139 годзе Гертруда 1 мая 1142 года выйшла замуж у другі раз за Генрыха II, маркграфа Аўстрыі (памёр у 1177 годзе), з дынастыі Бабенбергаў. Гертруда Суплінбургская памерла ў 28 гадоў у свой жа дзень нараджэння ў 1143 годзе, праз год пасля нараджэння іх дачкі, і была пахавана ў манастыры Клостэрнойбург.

У XIII стагоддзі яе рэшткі былі перанесены ў манастыр Хайлігенкройц.

Бібліяграфія Heinrich von Zeißberg: Gertrud. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 9, Duncker & Humblot, Leipzig 1879, S. 70.

Катэгорыя:Дынастыя Суплінбургаў Катэгорыя:Пахаваныя ў манастыры Хайлігенкройц Катэгорыя:Памерлі пры родах