Мацьё (Маціяс) I Дабрадушны (, ; каля 1119—) — герцаг Латарынгіі з Эльзаскай дынастыі (1139—1176), старэйшы сын і спадчыннік Сімона I, герцага Латарынгіі, і Адэлі, дачкі Генрыха III, графа Лувена.

Біяграфія Падобна сваім папярэднікам, Маціяс быў верным прыхільнікам нямецкіх каралёў і імператараў. Ён быў жанаты з сястрой імператара Фрыдрыха Барбаросы Берце, а жонка самога Фрыдрыха Барбаросы Беатрыса даводзілася Маціясу пляменніцай. Маціяс разам з Конрадам III браў удзел у Другім крыжовым паходзе, суправаджаў Фрыдрыха Барбаросу ў яго італьянскіх паходах і падтрымліваў у барацьбе супраць рымскіх пап Адрыяна IV і Аляксандра III, Францыі і Сіцыліі.

Маціяс варагаваў з многімі сваімі васаламі і суседзямі, уключаючы графаў Бара і біскупаў Туля. Сутыкненне з біскупам Туля за валоданне Гандэрвілем на Мозелі прывяло да адлучэння Маціяса ад царквы па рашэнні Папы Яўгена III (1153). Аднак пры падтрымцы Фрыдрыха Барбаросы ён атрымаў верх над біскупам і стаў называцца графам Туля.

Маціяс шчодра ахвяраваў на цэрквы і заснаваў шэраг кляштароў, у адным з якіх, Клерле, быў пахаваны разам з жонкай.

Шлюб і дзеці Жонка: з каля 1138 Берта (1123—1195), дачка Фрыдрыха II, герцага Швабіі. Дзеці: Сімон II (каля 1140 — 1 красавіка 1206), герцаг Латарынгіі з 1176 Феры I (да 1155 — 7 красавіка 1206), сеньёр Бітша з 1155, герцаг Латарынгіі з 1205 Юдыт (каля 1140 — 19 сакавіка пасля 1173); муж: з 1170 Эцьен II (1156—1175), граф Асона Аліса (каля 1145 — каля 1200); муж: з 1183 Гуга III (1162—1192), герцаг Бургундыі Цьеры (Дытрых) IV (пам. 1181), біскуп Меца 1173—1179 Мацьё II (пам. 1207), граф Туля раней 1180 дачка

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Герцагі латарынгскія Катэгорыя:Эльзаскі дом Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Постаці другога крыжовага пахода