«Мадонна Солі», або «Мадонна і дзіця з кнігай» — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, датуецца 1500—1504 гадамі.
Назва карціны ўтворана ад імя брытанскага банкіра і калекцыянера Эдварда Солі (1776—1848), з калекцыі якога ў 1821 годзе карціну набыў Берлінскі музей.
Апісанне і інтэрпрэтацыя На карціне намалявана Дзева Марыя з Немаўлём на каленах; у правай руцэ Марыі — невялікая кніга, на якую звернута яе ўвага. Кніга з’яўляецца сімвалам Свяшчэннага Пісання, якое паведамляе пра трагічны лёс Хрыста. Зазіраючы ў кнігу, Немаўля трымае ў левай руцэ шчыгляня, прывязанае да лапкі за нітачку, — вельмі распаўсюджаную ў той час дзіцячую забаўку.
«Мадонна Солі» з’яўляецца ранняй працай Рафаэля і адлюстроўвае ўплыў яго настаўніка Перуджына.
Спасылкі «Мадонна Солі» — відэа на YouTube
Катэгорыя:Мадонны Рафаэля Катэгорыя:Карціны са збораў Берлінскай карціннай галерэі Катэгорыя:Карціны 1504 года