«Мадонна і немаўля з кнігай», вядомая як «Пасадэнская Мадонна», — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, датуецца 1502—1503 гадаміMadonna and Child with Book - Browse by Title - Norton Simon Museum.
На карціне намалявана Дзева Марыя з немаўлём на каленах, іх фігуры збалансаваныя і бесклапотныя. Кампазіцыя арганізавана лаканічнай геаметрыяй: персанажы ўпісаны ў трохвугольнік, іх твары і целы намаляваны геаметрычна ідэалізавана. Глыбокі, сіні сілуэт Мадонны контурам аркі ахоплівае фігуру дзіцяці і абрамляе кнігу, падкрэсліваючы жаласлівасць рук, што трымаюць яе.
«Пасадэнская Мадонна» створана Рафаэлем пад уплывам яго настаўніка Перуджына, што тыпова для ранніх прац умбрыйскага перыяду.
Спасылкі «Пасадэнская Мадонна» на сайце Музея Нортана Саймана
Катэгорыя:Мадонны Рафаэля Катэгорыя:Карціны 1503 года Катэгорыя:Карціны са збораў музея Нортана Саймана