Усхо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны (1914—1918).
На Усходнім фронце адбываліся баявыя дзеянні паміж Расіяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 года) выступіла Румынія.
Усходні фронт па сваёй працягласці нашмат перасягаў Заходні фронт. З гэтай прычыны вайна на Усходнім фронце мела менш пазіцыйны характар у параўнанні з Заходнім фронтам.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі ў Расіі была ўсталяваная ўлада бальшавікоў, баявыя дзеянні на Усходнім фронце былі прыпыненыя. Урад Савецкай Расіі заключыў перамір’е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісання сепаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 года Цэнтральныя дзяржавы падпісалі асобны Брэсцкі мірны дагавор з Украінскай народнай рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 года — з . Яна пазбаўлялася велізарных тэрыторый і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, аказаўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 мая 1918 года падпісаць мір з Германіяй і яе саюзнікамі.
Аж да заканчэння сусветнай вайны Цэнтральныя дзяржавы, нягледзячы на паражэнні на іншых франтах, на занятых па Брэсцкім міры тэрыторыях працягвалі ў якасці акупацыйных войск трымаць значныя сілы.
Перад вайной
Асаблівасці тэатра баявых дзеянняў Усходні фронт сусветнай вайны ахопліваў шырокія тэрыторыі на Усходзе Еўропы: заходнюю памежную вобласць Расіі, Усходнюю Прусію, усходнюю частку правінцый Позен і Сілезія, а таксама Галіцыю. З захаду тэатр ваенных дзеянняў абмяжоўваўся ракой Віслай, крэпасцямі Данцыг, Торн, Познань, Браслаўль і Кракаў; з поўдня — Карпацкімі гарамі і румынскай граніцай; з усходу — лініяй Пецярбург — Вялікія Лукі — Смаленск — Гомель — Кіеў і Дняпром; з поўначы — Балтыйскім морам. Працягласць тэатра па фронце ад Балтыйскага мора да расійска-румынскай граніцы складала каля 850—900 км (па лініі Кёнігсберг — Чарнаўцы), максімальная глыбіня (у 1915 годзе) — каля 500 кіламетраў (ад лініі Баранавічы — Роўна да граніцы з Германіяй (ледзь на захад ад Лодзі).
Рэльеф тэатра быў пераважна раўнінны і зручны для разгортвання і прымянення вялікай колькасці войск.
У заходняй частцы Расіі была развітая сістэма ўмацаваных крэпасцей, на якую расійская армія магла абапірацца пры абароне і наступленні. Да пачатку вайны былі пабудаваны новыя крэпасці з найноўшым узбраеннем: , , Асавец, , Новагеоргіеўск, Брэст-Літоўск, — і будавалася крэпасць Гродна.
У Германіі ж былі створаны і ўдасканалены вялікая колькасць крэпасцей, якія германскае камандаванне мела намер выкарыстоўваць не толькі для абароны, але і для наступлення ўглыб Расіі. Меліся крэпасці Кёнігсберг, Данцыг, Торн і шэраг умацаванняў на Вісле: Марыенбург, Граўдзенц, Кульм, Фардон і ўмацаванне Лётцэн у сістэме Мазурскіх азёр.
Аўстра-Венгрыя таксама мела шэраг першакласных крэпасцей: Кракаў, і ўмацаваны лагер каля Лемберга.
Планы бакоў і разгортванне войск
Планы Германіі і Аўстра-Венгрыі Спачатку Германія, ажыццяўляючы план Шліфена, разгарнула асноўныя сілы (7 армій) на Заходнім фронце, сканцэнтраваўшы на ўсходзе супраць Расіі ўсяго адну армію — 8-ю. У склад 8-й арміі ўвайшлі 4 вайсковыя карпусы. Германскія войскі, выкарыстоўваючы асаблівасці мясцовасці, не займалі суцэльнага фронту, а размяшчаліся асобнымі ачагамі (па корпусе) ва ўмацаваных раёнах на галоўных напрамках. Агулам германскае камандаванне разгарнула на Усходнім фронце 15 пяхотных і 1 кавалерыйскую дывізіі, 1044 гарматы (у тым ліку 156 цяжкіх), агульным лікам каля 200 тысяч чалавек, пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Прытвіца«Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 2, S. 54-55 . Галоўнай задачай германскай арміі была абарона Усходняй Прусіі і дапамога аўстра-венгерскім войскам, якія, паводле плана германскага камандавання, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расіяй.
Аўстра-Венгрыя разгарнула супраць Расіі 3 арміі (1-ю, 3-ю і 4-ю) і асобную вайсковую групу генерала Германа Кёвеса.
У раёне Львова разгортвалася 3-я армія генерала Брудэрмана, агулам 6 пяхотных і 3 кавалерыйскія дывізіі, 288 гармат. 4-я армія генерала займала раён Пярэмышля. У складзе 4-й арміі было 9 пяхотных і 2 кавалерыйскія дывізіі, 436 гармат. 1-я армія пад камандаваннем генерала Данкля разгарнулася на рацэ Сан. Агулам 9 пяхотных і 2 кавалерыйскія дывізіі, 450 гармат.
Група генерала Кёвеса, агулам 10 пяхотных і 3 кавалерыйскія дывізіі, 448 гармат, разгарнулася на правым флангу аўстрыйскіх войск у раёне Тарнопаля.
2-я аўстрыйская армія першапачаткова была накіравана на Балканы, супраць Сербіі, аднак пазней была перакінутая ў Галіцыю супраць расійскіх войскПершапачаткова асноўныя сілы 2-й арміі былі сканцэнтраваны на Балканах супраць Сербіі, а на расійскай мяжы разгортвалася толькі частка яе (вайсковая група Кёвеса). З 18 жніўня пачалася перавозка ў Галіцыю ўсіх сіл 2-й арміі, якія прыбывалі на фронт супраць Расіі аж да 8 верасня..
Да пачатку баявых дзеянняў аўстра-венгерскае камандаванне разгарнула супраць Расіі 35,5 пяхотных і 11 кавалерыйскіх дывізій, агульным лікам 850 тысяч чалавек, 1728 гармат«Österreich-Ungarns letzter Krieg 1914—1918», Bd. 1, S. 157 .
Паводле плана аўстрыйскага камандавання аўстрыйскія войскі хуткімі ўдарамі, пры садзейнічанні германскіх войск з поўначы, павінны акружыць і разграміць расійскія войскі ў Заходняй Польшчы. Аўстра-венгерская армія хоць і мела наступальную задачу, але ў выніку пачатага перагрупіравання войск 2-й арміі з сербскага фронту мела патрэбу ў часе для канчатковага разгортванняСтроков А. А. История военного искусства. — Т. 3. Капиталистическое общество периода империализма. — : Воениздат, 1967. — С. 279..
Планы Расіі Расійскія войскі мабілізаваліся паводле мабілізацыйнага раскладу № 19 (1910 года) і ажыццяўлялі стратэгічнае разгортванне паводле плану 1912 года. План стратэгічнага разгортвання 1913 года (мабілізацыйны расклад № 20) мусіў ужывацца з восені 1914 года і яго не прыйшлося ўвесці ў дзеянне. Гэтыя планы былі кампрамісам французскіх патрабаванняў нанясення галоўнага ўдару па Германіі, памкненняў расійскага генштаба нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі, а таксама памкненняў некаторай часткі расійскага генштаба не ўступаць у баі адразу.
Войскі разгортваліся на двух асноўных напрамках — на паўночна-заходнім (супраць Германіі) і паўднёва-заходнім (супраць Аўстра-Венгрыі). Таксама былі створаны аператыўныя злучэнні расійскіх войск — франты. На Паўночна-Заходнім фронце пад камандаваннем генерала Жылінскага былі разгорнутыя 2 арміі (1-я і 2-я). Агулам 17,5 пяхотных і 8,5 кавалерыйскіх дывізій, 1104 гарматы, разам каля 250 тысяч чалавек.
Супраць Аўстра-Венгрыі, на Паўднёва-Заходнім фронце (камандуючы генерал ) разгортваліся 4 расійскія арміі (3-я, 4-я, 5-я і 8-я). Агулам да пачатку баявых дзеянняў войскі паўднёва-заходняга фронту мелі 34,5 пяхотных і 12,5 кавалерыйскіх дывізій, агулам каля 600 тысяч чалавек і 2099 гармат. Галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў вялікі князь Мікалай Мікалаевіч.
Расійскія мабілізацыйныя расклады № 19 і № 20 прадпісвалі Паўночна-Заходняму і Паўднёва-Заходняму франтам пераход у наступленне і перанясенне вайны на тэрыторыю адпаведна Германіі і Аўстра-Венгрыі на працягу двух тыдняў з дня абвяшчэння вайны. 1-й арміі генерала Рэненкампфа прадпісвалася выступіць 14 жніўня, перайсці мяжу 17 жніўня, абысці Мазурскія азёры з поўначы і адрэзаць немцаў ад Кёнігсберга. 2-я армія генерала Самсонава павінна была выступіць 16 жніўня, перайсці мяжу 19 жніўня, абыйсці Мазурскія азёры з захаду і не дапусціць адыходу германскіх войск за Віслу.
Кампанія 1914 года
Усходне-Пруская аперацыя
Першай аперацыяй на Усходнім фронце была Усходне-Пруская аперацыя. Расійскія войскі, якія мелі задачу разбіць 8-ю германскую армію і захапіць Усходнюю Прусію, перайшлі ў наступленне«Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў. — M., 1939. — С. 86., каб адцягнуць на сябе буйныя германскія сілы з Заходняга фронту і не дазволіць Германіі разграміць французскую армію і вывесці Францыю з вайны«Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў. — M., 1939. — С. 146—147..
Наступленне ва Усходняй Прусіі расійскія войскі правялі дзвюма арміямі: 1-й і 2-й пад камандаваннем генералаў Рэненкампфа і Самсонава. Аперацыя пачалася 17 жніўня, калі часці 1-й рускай арміі перайшлі расійска-германскую дзяржаўную граніцу і з усходу ўварваліся на тэрыторыю Усходняй Прусіі. 20 жніўня на тэрыторыю Усходняй Прусіі з поўдня ўвайшла і 2-я руская армія, наносячы галоўны ўдар у фланг і тыл 8-й германскай арміі.
Камандуючы германскімі войскамі генерал Прытвіц прыняў рашэнне стрымліваць 2-ю армію адным корпусам, а асноўны ўдар трыма карпусамі нанесці па 1-й арміі.
Раніцай 20 жніўня ў горада Гумбінен 1-ы германскі корпус пад камандаваннем генерала Франсуа раптам атакаваў надыходзячыя войскі 1-й рускай арміі. Завязаліся жорсткія баі. Абодва бакі панеслі цяжкія страты, але немцы адступілі. 17-ы корпус пад камандаваннем генерала Макензена, які наступаў на поўдзень ад Гумбінена, у сустрэчным баі быў ушчэнт разбіты і, страціўшы 50 % асабістага складу, пад націскам расійскіх войск вымушаны быў адступіць. Пасля гэтых няўдач падышоўшы пазней Рэзервовы І корпус (Германская імперыя) генерала фон Бе́лава таксама быў вымушаны адысці. Германскія войскі пацярпелі паражэнне пад Гумбіненам.
Гэта паражэнне стварыла рэальную пагрозу акружэння 8-й арміі, і Прытвіц аддаў загад аб агульным адступленні германскіх войск з Усходняй Прусіі і адыходзе за Віслу. Але гэта забараніла германская Стаўка і насуперак плану Шліфена, які прадугледжваў пры любым неспрыяльным развіцці падзей на Усходнім фронце ні ў якім разе не здымаць войск з Заходняга фронту, каб гарантавана разграміць Францыю і пазбегнуць вайны на два франты, прыняла рашэнне Усходнюю Прусію не здаваць і перакінуць у дапамогу 8-й арміі войскі з Заходняга фронту (2 корпусы і конную дывізію), што мела самыя сумныя наступствы для Германіі. 21 жніўня Прытвіц быў адпраўлены ў адстаўку. Камандуючым 8-й арміяй быў прызначаны генерал Гіндэнбург, начальнікам штаба генерал Людэндорф«Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў, стар. 12.
Было прынята рашэнне, пакінуўшы 2,5 дывізіі супраць 1-й рускай арміі Рэненкампфа, хутка, па ракаднай чыгунцы праз Кёнігсберг, перакінуць галоўныя сілы 8-й арміі супраць 2-й рускай арміі Самсонава і паспрабаваць разграміць яе да таго, як яна злучыцца з часцямі 1-й арміі.
У гэты час рускае камандаванне, выявіўшы перад фронтам 1-й арміі хуткае адступленне нямецкіх войск, вырашыла, што немцы адыходзяць за Віслу, і палічыла аперацыю выкананай, і змяніла для яе першапачатковыя задачы. Асноўныя сілы 1-я арміі Раненкампфа была накіраваны не насустрач 2-й арміі Самсонава, а на адсячэнне Кёнігсберга, дзе, па здагадцы камфронту, схавалася часць 8-й арміі, і на праследаванне «адступаючых да Віслы» немцаў. Галоўнакамандуючы 2-й арміі Самсонава, у сваю чаргу, вырашыў перахапіць «адступаючых да Віслы» немцаў і настаяў перад камандаваннем фронту на перанясенні галоўнага ўдару свайго войска з паўночнага напрамку на паўночна-заходняе, што прывяло да таго, што расійскія арміі сталі наступаць па разбежных напрамках, і паміж імі ўтварылася вялізная прабоіна ў 125 кіламетраў.
Новае камандаванне 8-й германскай арміі вырашыла скарыстаць ўзнікнуўшы разрыў паміж расійскімі войскамі, каб нанесці фланговыя ўдары па 2-й арміі Самсонава, акружыць і знішчыць яе.
26 жніўня германскія войскі атакавалі 6-ы корпус 2-й арміі, рускія страцілі 7 500 чалавек і адступілі ў поўным беспарадку, правы фланг арміі апынуўся адкрытым, аднак генерал Самсонаў, не атрымаў пра гэта інфармацыі і працягваў наступ«Усходне-Пруская аперацыя». Зборнік дакументаў, С. 559.. У той жа час германцы атакавалі і левы фланг рускага войска, які таксама адступіў.