Святлана Аляксандраўна Пенкіна ( — ) — савецкая актрыса.
Біяграфія Нарадзілася 6 чэрвеня 1951 года. Бацька — Аляксандр Паўлавіч Пенкін, афіцэр, палкоўнік. Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут.
Удава Уладзіміра Мулявіна (1941—2003), за якога выйшла замуж у 1981. Змяніла прозвішча на Мулявіна-Пенкіна. У 1982 годзе ў іх нарадзіўся сын Валерый.
Фільмаграфія Актрыса стала вядомай дзякуючы здымкам у савецкім 13-серыйным тэлефільме «Блуканне па пакутах» паводле аднайменнага рамана Аляксея Талстога. Роля Каці Булавінай была дыпломнай працай выпускніцы Мінскага тэатральнага інстытута.
Працуючы над гэтым фільмам, маладая актрыса адначасова знялася яшчэ ў дзвюх карцінах. У фільме «Пыл пад сонцам» сыграла Ганну Міхайлаўну, паплечніцу літоўскага рэвалюцыянера Варэйкіса. У «Колеры золата» яе гераіня Зоя — сярод першых роляў.
У 1982 годзе яна сыграла ролю Ліды у карціне «Сонечны вецер», а ў 1985 годзе — сакратарку Віку ў фільме «Будучаму стагоддзю», экранізацыі аднайменнага рамана , пасля чаго больш у кіно не здымалася.
1971 — Магіла льва — эпізод 1972 — Дзень маіх сыноў — Сярова, пацыентка 1974 — — Каця Булавіна 1974 — — Зоя 1977 — А ў нас была цішыня... — Гусценька Драздова 1977 — — Ганна 1978 — Загад нумар адзін (фільм-спектакль) — Арлова 1981 — Беражыце жанчын — Оля (галоўная роля) 1982 — — Ліда, супрацоўніца Чэбышава 1985 — — Віка, сакратарка
Спасылкі Святлана Мулявіна-Пенкіна: «Я не падобная да Каці. Проста жыву яе выпрабаваннямі» «Быў. Ёсць. Буду.» — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў