thumb|Інтэр’ер сабора thumb|Надмагілле на магіле Генрыха Льва і Мацільды Браўншвайгскі сабор () — лютэранскі сабор нямецкага горада Браўншвайга.
Гісторыя Сабор быў закладзены як калегіяцкая царква ў 1173 годзе герцагам Баварыі і Саксоніі Генрыхам Львом, прысвечаны Святому Уласію і Іаану Хрысціцелю і бфў прызначаны стаць месцам апошняга спачыну самога герцага і яго жонкі Мацільды Англійскай. Узвядзенне храма пачалося пасля вяртання Генрыха Льва з паломніцкай паездкі ў Святую зямлю. У 1188 годзе прайшло асвячэнне захаванага дагэтуль алтара Дзевы Марыі, мяркуецца, што ў гэты ж час была ўзведзена ўсходняя частка будынка. У 1189 годзе ў яшчэ недабудаваным храме была пахавана другая жонка Генрыха Мацільда. Генрых Леў быў пахаваны ў царкве побач з ёй у 1195 годзе. Асвячэнне царквы адбылося 29 снежня 1226 года, і трэцім яе заступнікам стаў Томас Бекет. Царква стала называцца саборам у XIV—XV стагоддзях з-за наяўнасці епіскапальнай кафедры, а з-за прыналежнасці да кляштара.
Пахаванні У вялікай крыпце Браўншвайгскага сабора знаходзіцца пахавальня Вельфаў браўншвайгскай лініі. У прыватнасці ў ёй пахаваны: Гертруда (пам. 1077), маркграфіня Эгберт II Мейсенскі (пам. 1090), маркграф Гертруда II Браўншвайгская, сястра Эгберта Генрых Леў (1129—1195), герцаг Саксоніі і Баварыі, Мацільда Плантагенет (1157—1189), другая жонка Генрыха Льва, дачка англійскага караля Генрыха II Фердынанд Альбрэхт I Браўншвайг-Вольфенбютэль-Бевернскі (1636—1687) Крысціна Гесэн-Эшвегская (1648—1702), жонка Фердынанда Альбрэхта I Аўгуст Фердынанд Браўншвайг-Вольфенбютэль-Бевернскі (1677—1704) Фердынанд Альбрэхт II Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1680—1735) Антуанэта Амалія Браўншвайг-Вольфенбютэльская (1696—1762), дачка Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага Карл I Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1713—1780) Філіпіна Шарлота Пруская (1716—1801), сястра Фрыдрыха Вялікага Карл Вільгельм Фердынанд, герцаг Браўншвайгскі (1735—1806) Караліна Браўншвайгская (1768—1821), жонка караля Вялікабрытаніі Георга IV Фрыдрых Вільгельм Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1771—1815), «чорны герцаг», загінуў у бітве пры Катр-Бра Вільгельм Браўншвайгскі (1806—1884) Людвіг Эрнст Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1718—1788) Фердынанд, прынц Браўншвайгскі (1721—1792) і інш. Фрыдрых Франц Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1732—1758) Побач з саборам на плошчы ўсталявана бронзавая фігура Браўншвайгскага льва — сімвала горада Браўншвайга.
Спасылкі
Катэгорыя:Саборы Германіі Катэгорыя:Славутасці Браўншвайга Катэгорыя:Раманская архітэктура Катэгорыя:Лютэранскія храмы Германіі Катэгорыя:Пахавальні Катэгорыя:Храмы Ніжняй Саксоніі