Пётр Пятро́віч Міклашэ́віч () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2004—2008), Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (2008—2025), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1954 года ў в. Касута Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці.
У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.
З 1982 года працаваў суддзём, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзём Гомельскага абласнога суда. У 1989—1998 гадах — на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда.
У 1998—1999 гадах — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 1999 года № 542 «Аб прызначэнні П. П. Міклашэвіча суддзёй і першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь»
У 2004—2008 гадах — Генеральны пракурор Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2004 года № 588 «Аб прызначэнні П. П. Міклашэвіча Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь».
З лютага 2008 года — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
8 лютага 2013 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмінУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2013 года № 73 «Аб П. П. Міклашэвічы».
31 студзеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусьhttp://www.kc.gov.by/be/document-1073 .
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвала іх усенароднае абмеркаванне.
Аўтар шэрагу навуковых публікацый.
Узнагароды Ордэн Пашаны (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 года № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Ордэн Айчыны III ступені (2026).
Санкцыі У лютым 2007 года патрапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Адпаведныя санкцыі прыняў і Еўрапейскі Саюз, дадаў Міклашэвіча ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕСДзяржаўны дэпартамент ЗША, Прэс-рэлізы за 2007 год: Меры Міністэрства фінансаў ЗША супраць беларускіх афіцыйных асобаў.
У лютым 2011 года быў зноў уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года быў унесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін у верасні таго ж годаLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus. 6 лістапада 2020 года на Пятра Міклашэвіча чарговы раз накладзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага СаюзаЕвросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников . 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, а 11 снежня — і Швейцарыя. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі і Канады.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь