Мікала́й Іва́навіч Ігнато́віч (, в. Адахаўшчына, Навамышскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР — Будзьма беларусамі. Каляндар. 5 снежня, ) — першы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1991—1992), дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класаhttp://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 17 мая 1940 года ў в. Адахаўшчына Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў адвакатам Бешанковіцкай юрыдычнай кансультацыі Віцебскай вобласці.
З 1970 года займаў розныя пасады ў органах пракуратуры Мінскай вобласці.
З 1976 года — следчы па асабліва важных справах пры пракуроры Беларускай ССР. Расследаваў шэраг складаных крымінальных спраў, у тым ліку аб гібелі Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава. З яго дапамогай абвінавачаны савецкі серыйны забойца Генадзь Міхасевіч, які арудаваў на працягу многіх гадоў у Віцебскай вобласці і які здзейсніў 36 забойстваў жанчын.
У 1989 годзе абіраўся народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў у ім Камісію па пытаннях прывілеяў і льгот.
15 лістапада 1991 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 1991 года № 1178-XII «Аб абранні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь»
Памёр 5 снежня 1992 года ад раку страўнікаСмерти. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка