Калаву́равічы. -- С. 230. Сустракаецца таксама варыянт Калау́равічы. (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, размешчаная ў вусці ракі Стыр недалёка ад яе ўпадзення ў Прыпяць. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета. За 39 км на ўсход ад Пінска, за 214 км ад Брэста .
З 16 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391). . У 1998 годзе налічвалася 264 жыхары, 104 двары . Паводле звестак перапісу 2019 года ў вёсцы налічвалася 113 жыхароў .
Гісторыя
У складзе Вялікага Княства Літоўскага Першае дакументальнае згадванне вёскі адносіцца да 1567 года (Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага). Згодна з дакументам, першым зафіксаваным жыхаром быў конны баярын Іван Максімавіч Пратасовіч, які прыбыў на попіс «съ Калауръ» . Паводле непацверджаных звестак, паселішча магло існаваць раней і згадвацца ў прывілеі Жыгімонта I Старога 1524 года як вотчына роду Калавураў . Назва вёскі, верагодна, паходзіць ад прозвішча першапасяленцаў-уладальнікаў Саўчук Д. В. Паходжанне прозвішчаў студэнтаў філалагічнага факультэта // Навуковая кампетэнтнасць маладых вучоных: ідэі, перспектывы, кірункі : зб. матэрыялаў. — Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2023. — С. 54.. На думку Мікалая Бірылы, прозвішчы Калаур, Калавур паходзяць ад рэгіянальнага калавур — «каравул» М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 171.. Назва таксама мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Kal-a-uras . Сярод мясцовых жыхароў захаваліся паданні пра родапачынальніка: «Каза́лы, що прэ́док був Прота́с – протокла́ст. Була́ бума́га – леоно́гія» . Вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павета ВКЛ з 1567 па 1791 год. Пасля адміністрацыйных рэформ Вялікага сойма згодна з законам «Размеркаванне ваяводстваў, зямель і паветаў...» ад 2 лістапада 1791 года, паселішча ўвайшло ў склад новастворанага Пінска-Зарэчнага павета з цэнтрам у Плотніцы. Соймік гэтага павета прайшоў 14–19 лютага 1792 года ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў суседняй вёсцы Асавая, дзе былі абраны дэпутаты ў Трыбунал і земскія ўраднікі. У складзе павета вёска знаходзілася да 1793 года, калі тэрыторыя была далучана да Расійскай імперыі .
Калавуравіцкі шляхецкі соймік У верасні 1657 года, у час вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, Калавуравічы сталі палітычным цэнтрам рэгіёна. 10 верасня 1657 года, адгукнуўшыся на заклік Паўла Сапегі да барацьбы з казакамі, шляхецкая партыя склікала ў Калавуравічах соймік пад старшынствам уніяцкага біскупа Андрэя Кваснінскага-Залатога (1599-1665). Падзея была выклікана расколам сярод мясцовай шляхты па пытанні пераходу рэгіёна пад пратэктарат Гетманшчыны. Удзельнікі сходу выступілі супраць саюза з казакамі, абвясціўшы несапраўднай дамову, падпісаную пінскімі ўладамі пад ціскам Швецыі. Гэты дэмарш паклаў пачатак барацьбе за Пінск паміж Рэччу Паспалітай і сіламі Івана Выгоўскага .
У складзе Расійскай імперыі Паводле звестак Рэвізскіх казак 1795 года, Калавуравічы мелі статус шляхецкай аколіцы (32 двары, 173 жыхары). Аколіца была радавым гняздом мясцовай шляхты, сярод якой найбольш маштабна былі прадстаўлены роды Пратасавіцкіх і Калавураў . Тут таксама пражывалі Барычэўскія, Казлякоўскія, Лазіцкія, Вабішэвічы, Калбы, Шаламіцкія і Дзедаўцы . Паводле дадзеных за 1808 год, у вёсцы таксама пражывалі яўрэі, працавала карчма Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НІАБ). Ф. 138. Оп. 1. Спр. 7. Л. 20-59..
У XIX стагоддзі жыхары адносіліся да прыхода Храма Святога прарока Іліі ў в. Вуйвічы (пабудаваны ў 1788 годзе) . У саміх Калавуравічах захавалася капліца (верагодна XIX ст.), перанесеная на могілкі ў савецкі час. На верставой карце 1910 года яна пазначана ў цэнтры вёскі . Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў адзначае, што ў XIX ст. многія праваслаўныя прыходы Піншчыны існавалі толькі на паперы, у той час як шляхта працягвала карыстацца паслугамі «нелегальных» уніяцкіх капліц . У «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага» (1882) Калавуравічы апісаны як вёска, часткова казённая, часткова шляхецкая, «раней польская і каталіцкая» . Упершыню на вядомых картах вёска з'яўляецца на Спецыяльнай карце Заходняй часткі Расіі Шуберта 1826-1840 гадоў . Таксама паселішча пазначана на тапаграфічнай мапе Мінскай губерні барона Фіцінгофа 1846 года . У далейшым картаграфічныя дадзеныя былі ўдакладнены на трохвярстовай ваенна-тапаграфічнай мапе Шуберта 1866 года .
Найноўшы час
З 1918 па 1939 год вёска ўваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, Украінскай Народнай Рэспублікі, ССРБ, Другой Рэчы Паспалітай. У верасні 1939 года вёска была далучана да БССР. З 1991 года — у складзе Рэспубліка Беларусь . Да Другой сусветнай вайны эканоміка вёскі грунтавалася на прыватных гаспадарках. Працавалі крамы сем'яў Васерман і Калавур, лесапільня Антона Пратасавіцкага, млыны. У 1949 годзе быў створаны калгас «Перамога», пазней перайменаваны ў «Сцяг» (1963), а затым у «Бальшавік» (1987). У 2002 годзе ён быў ператвораны ў СВК «Калавуравічы» .
У 1978 годзе вёску даследаваў лінгвіст Вячаслаў Вярэніч (1924–1990). У сваіх матэрыялах ён адзначаў, што вёска пакідае добрае ўражанне сваімі дабраякаснымі забудовамі, а ў многіх гаспадароў узведзены цяплічныя збудаванні пад цэлафанавым пакрыццём. Таксама аўтар заўважыў, што паселішча размешчана сярод надстырскіх лугоў і хмызнякоў, у ім ёсць ФАП, пошта, будынак сельсавета, а мясцовая гаворка адносіцца да пінска-стахаўскага тыпу . У вёсцы дзейнічала сярэдняя школа, на базе якой былі створаны бібліятэка і музей . Адным з найбольш значных экспанатаў музея з’яўляецца бюст Героя Савецкага Саюза Зоі Касмадзям’янскай (1966), які пасля закрыцця Гальцоўскай школы быў перададзены ў Калавуравічы . Доўгі час у Калавуравіцкай школе працаваў паэт і грамадскі дзеяч Алесь Бібіцкі (1931-1998). Яго імем названа школьная алея, а ў музеі створана экспазіцыя .
Сярод вядомых ураджэнцаў — Мікалай Калавур (1920—2017), польскі вайсковец і дыпламат , а таксама Барух Васерман (1882—1942), педагог, які выкладаў ідыш і матэматыку ў яўрэйскіх школах. Яго сын, Міша Урублеўскі, быў паплечнікам Януша Корчака, перажыў Халакост і пакінуў успаміны .
У 2016 годзе ў вёсцы адбылося адкрыццё адукацыйнага гісторыка-патрыятычнага цэнтра. У дадатак да дзейнасці клуба «Пошук» у цэнтры развіваюцца адукацыйна-культурны і турыстычны кірункі. На базе цэнтра праводзяцца лекцыі, майстар-класы, урокі мужнасці, кірмашы і фестывалі, а таксама плануецца работа рамесных майстэрняў (ганчарнай, сталярнай, ткацкай і інш.) . У 2018 годзе Калавуравічы сталі пляцоўкай «Фестывалю малых рэк», дзе праходзіў трансгранічны экалагічны лагер. 160 школьнікаў з Пінскага і Любяшоўскага раёнаў удзельнічалі ў працы экалагічных пастоў, ажыццяўляючы маніторынг стану малых рэк басейна Прыпяці .
У цяперашні час Калавуравічы з’яўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Калавуравіцкага сельсавета і сельвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні Уладзіміра Уладзіміравіча Ноўныкі . Населены пункт размешчаны на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць», што вызначае яго прыродную значнасць і турыстычны патэнцыял. Сучасная эканоміка вёскі базіруецца на дзейнасці сельскагаспадарчай брыгады ААТ «Пінскрайаграсэрвіс», якая спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні збожжавых культур , а таксама на прыватным пчалярстве пасекі В. А. Барычэўскага . Сацыяльная інфраструктура прадстаўлена аддзяленнем паштовай сувязі РУП «Белпошта» і прадуктовай крамай № 45 . У вёсцы дзейнічае фельчарска-акушэрскі пункт . Транспартнае паведамленне забяспечваецца рэгулярнымі аўтобуснымі рэйсамі з горадам Пінскам. Вулічная сетка ўключае вуліцы Леніна, Гагарына і Знаменскі завулак. Цэнтр паселішча ўпрыгожваюць парк і гістарычная брукаваная дарога, а традыцыйным святам вёскі застаецца Ушэсце.
Галерэя
Літаратура — С. 447.
Спасылкі
Катэгорыя:Калавуравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна