Вы́лазы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.

Геаграфія За 0,5 км у напрамку на поўдзень да вёскі знаходзіцца возера ВылазскаеЛіст карты N-35-137. Выданне 1991 г. стан мясцовасці на 1987 г..

Гісторыя Першая згадка ў 1554 годзе, з’яўлялася даўняй уласнасцю польскага караля Жыгімонта I. Пасля пераходзіць да каралевы Боны. Засялялася шляхецкімі сем’ямі Гараглядаў, Колбаў, Літвіновічаў, Палхоўскіх, Шаламіцкіх, Валковічаў, Явашоў. Найчасцей сустракаецца прозвішча Гарагляд. У 1572 годзе зямлю купляе Рыгор Шаламіцкі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павета.

У 1787 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (захавалася)«Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1999 год — 73 жыхары. XXI стагоддзе: 2009 год — 54 жыхары.

Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1787 г., драўляная) —

Вядомыя асобы Платон Максімавіч Ціхановіч (1838—1922) — беларускі праваслаўны святар, мовазнаўца.

Спасылкі

Катэгорыя:Парахонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна