(45) Яўгенія () — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да рэдкага спектральнага класа F. Галоўнай асаблівасцю астэроіда (45) Яўгенія з’яўляецца тое, што ён стаў адным з першых астэроідаў, у якіх быў выяўлены спадарожнік, і другім, пасля (87) Сільвія, астэроідам, які быў прызнаны патройным.

Адкрыццё Астэроід быў адкрыты 27 чэрвеня 1857 года нямецкім астраномам-аматарам і мастаком Германам Гольдшмітам з дапамогай 4-цалевага тэлескопа, размешчанага на шостым паверсе яго кватэры ў Лацінскім квартале Парыжа. Папярэднія элементы арбіты былі разлічаны нямецкім астраномам у Берліне па выніках трох назіранняў ліпеня 1857 года. Названы ў гонар французскай імператрыцы Яўгеніі дэ Манціхо дэ Гусман (1826—1920), жонкі Напалеона III. (45) Яўгенія стала першым астэроідам, якому было прысвоена імя рэальнага яшчэ жывога чалавека. Да гэтага астэроіды называлі толькі імёнамі персанажаў антычнай міфалогіі. Хоць адзін час вяліся спрэчкі адносна паходжання імя астэроіда (12) Вікторыя, выказвалася меркаванне, што астэроід быў названы не імем міфалагічнага персанажа, а імем каралевы Вікторыі.

Фізічныя характарыстыкі

Яўгенія — буйны астэроід выцягнутай формы, з сярэднім памерам каля 214,6 км і цёмнай вугляродзістай паверхняю, характэрнай для спектральнага класа F. Як і (253) Мацільда, астэроід Яўгенія мае вельмі нізкую шчыльнасць, што можа паказваць на нізкую сітаватасць гэтага цела, а ўлічваючы малую верагоднасць наяўнасці вадзянога лёду ў складзе парод гэтага астэроіда, цалкам магчыма, што ён уяўляе сабой не што іншае як «кучу друзу» — кангламерат механічна не звязаных паміж сабой аскепкаў, якія ўтрымліваюцца разам толькі гравітацыяй.

Спадарожнікі Абодва спадарожніка былі адкрыты з дапамогай зямных тэлескопаў з выкарыстаннем адаптыўнай оптыкі.

Маленькі прынц Першы (знешні) спадарожнік астэроіда (45) Яўгенія быў выяўлены 1 лістапада 1998 года пры дапамозе тэлескопа CFHT, усталяванага на вяршыні вулкана Маўна-Кеа (Гаваі), і атрымаў часовае абазначэнне S/1998 (45) 1. Пазней спадарожнік быў названы «Маленькі прынц» у гонар сына французскай імператрыцы Яўгеніі Напалеона IV, які так і не стаў імператарам. Аднак гэта назва таксама добра стасуецца з дзіцячай аповесцю Антуана дэ Сент-Экзюперы «Маленькі прынц». Спадарожнік мае дыяметр каля 13 км і абарачаецца вакол астэроіда ў экватарыяльнай плоскасці на адлегласці каля 1200 км, з перыядам каля пяці сутак. Зорная велічыня спадарожніка адрозніваецца ад Яўгеніі больш як на 6 адзінак. Але, нягледзячы на гэта, яго яркасці хапіла, каб ён быў заўважаны ў зямныя тэлескопы, стаўшы такім чынам першым спадарожнікам астэроіда, выяўленым з дапамогай аптычных назіранняў.

S/2004 (45) 1 Другі (унутраны) спадарожнік астэроіда (45) Яўгенія быў выяўлены ў лютым 2004 года пасля аналізу трох выяў, атрыманых у Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі ў ЧыліIMCCE Breaking News і атрымаў часовае абазначэнне S/2004 (45) 1IAUC 8817. Свайго ўласнага імя ён пакуль не мае. Спадарожнік мае дыяметр каля 6 км і абарачаецца вакол астэроіда на адлегласці каля 700 км, з перыядам трохі больш за двое сутак.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Johnston Archive data Astronomical Picture of Day SwRI Press Release Orbit of Petit-Prince, companion of Eugenia 14 frames of (45) Eugenia primary taken with the Keck II AO from Dec 2003 to Nov 2011 (Franck Marchis)

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1857 годзе Катэгорыя:Падвойныя астэроіды Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 200 да 400 км