G47-t:Z1-A1 Чаці (Джаці) (, ) — вялікі ўправіцель, вышэйшая пасада ў Старажытным Егіпце. У рускамоўнай літаратуры часам перакладаецца арабскім тэрмінам візір.
Чаці быў правай рукой фараона, у яго руках было засяроджана практычна ўсё кіраванне дзяржавай, за выключэннем ваенных структур. Чаці быў «казначэем багоў», «таемным дарадцам для варварскіх краін», кіраваў усімі працамі і даручэннямі. Акрамя таго, чаці быў вярхоўным суддзёй, кіруючы так званымі «Шасцю вялікімі палатамі». У апошні перыяд існавання Старога царства чаці таксама сталі кіраўніком горада сталіцы. Пачынаючы з XXII стагоддзя да н. э. на пасаду чаці фараон прызначаў толькі сваіх сваякоў.
У познім царстве існавала два чаці - (Чаці Поўдня) і .