Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў XVIII ст. з дрэваИсторико-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864., перабудавана ў 1930-я гг.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм (зруб «з астаткам») падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца (дабудавана ў 1930-я гг.), кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Аднолькавыя па вышыні зрубы апяразаны агульным карнізам простага профілю, што стварае ўражанне адзінага суцэльнага зруба. Гэтаму садзейнічае агульны высокі вальмавы дах над асноўным аб’ёмам і апсідай, які па краях завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца кампаноўкай аб’ёмаў, маляўнічым сілуэтам разнастайных гонтавых пакрыццяў, увядзеннем у яго лаканічных пластычных дамінант — цыбулепадобных галовак.

Інтэр’ер У інтэр’еры малітоўная зала і апсіда аб’яднаны шырокім прамавугольным прасветам і размежаваны драўляным разным іканастасам, перакрыты 8-граннымі шатровымі скляпеннямі. У 1-м ярусе званіцы створаны хоры. Абразы XVII—XVIII стст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая», «Спас Пантакратар», «Маці Бажая Чанстахоўская».

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадная Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Усходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы Катэгорыя:1787 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі