Ка́дэл (; памёр у 1018 годзе) — кароль Дэхейбарта (1005—1018)

Кадэл быў сынам Эйніяна і такім чынам пляменнікам Марэдыда і ўнукам Оўайна. У 992 годзе яго брат Эдвін удзельнічаў на баку англічан у не вельмі паспяховым набегу на Уэльс з мэтай звяржэння іх дзядзькі. У 1005 годзе Кадэл і Эдвін сталі разам кіраваць у Дэхейбарце. У 1018 годзе браты былі пераможаны каралём Гвінеда Лівелінам ап Сейсілам.

Літаратура John Edward Lloyd (1911). A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest (Longmans, Green & Co.)

Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Дэхейбарт Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя