«Deal With Silence» () — дэбютны альбом беларускага гурта «Open Space», запісаны на мінскай студыі «Granny Records». Выпушчаны ў продаж 21 снежня 2009 года, ён стаў даступны для бясплатнай запампоўкі з сайта гурта 12 сакавіка 2010 года. Падрыхтоўка і выпуск Альбом запісваўся на працягу 8 месяцаў. Агульныя выдаткі на працу, па падліках Віталя Маціеўскага, склалі «значна» менш долараў ЗША, што тым не менш дазволіла ажыццявіць усе музычныя задумкі адсодкаў «на 80%». Спіс кампазіцый

Крытыка Дар’я Казлова з «» ў заметцы з нагоды выхаду альбома напісала, што дыск «атрымаўся адточаным і прафесійным».

Сяргей Пукст, музычны аглядальнік «СБ. Беларусь сегодня», у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай». Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу «», у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафесіяналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року і софт-року. Хагнір з nneformat.ru пачуў на дыску «вельмі добры поп-інды-рок» у духу аўстралійскіх гуртоў 1980-х гадоў і шатландскага «», не без нездаволенасці, што «спяваюць на англійскай», зрабіў камплімент «слаўнаму калектыву» за меладычнасць. Яніс Стундыньш, латвійскі музычны крытык, усхваліў шчырасць мелодый, што «прымушае дараваць некаторыя састарэлыя прыёмы поп-року», у той час як англійскае вымаўленне наадварот з большага яму спадабалася.

Маша Калеснікава, журналіст Еўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсліла, што альбом выйшаў «безжыццёвым, аднастайным і злёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра. Музычны крытык часопіса «» Андрэй Бухарын на старонках выдання прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энергічны і меладычны англамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны.

Журналіст штотыднёвіка «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны эксперт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражанне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0 з 10 і падкрэсліла наяўнасць гімнаў а-ля «U2» і «» у ім. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 6,0 з 10: Сяргей Будкін пачуў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мелодыі «», пахваліў аздабленне дыску, «просценькія мелодыі», на думку Зміцера Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да «Coldplay», Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш меладычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананні «Open Space», а Зміцера Падбярэзскага і зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыткі.

Аўтар музычнага партала «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты «Coldplay», «», «» і «», а таксама абрысаваў вылізанасць гучання добра прадуманага і выдатна запісанага альбома. Joy Tartaglia з украінскага музычнага партала music.com.ua падкрэсліла, што падабенства да «» вельмі перавялічана, таму што гучанне гурта, больш напамінаючае творчасць «», ёсць «пераказ азбукавых гісторый брытанскага року», прыцягнула ўвагу да вядучага вакалу накшталт з гурта «» і ацаніла кружэлку на 5,0 з 10.

Літоўскі музычны крытык Рамунас Зілніс ахарактэрызаваў кружэлку ад гурта-гібрыда паміж «Coldplay», «» і «» як «прыемны рок-альбом», але без міжнароднага патэнцыялу. Таццяна Заміроўская, музычны аглядальнік «БелГазеты», сведчыла, што альбом яна «так і не змагла толкам расслухаць» ды і «наогул незразумела, пра што гэты гурт».

Узнагароды і прэміі Дыск быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах лепшых айчынных альбомаў за 2009 год ад Сяргея Маліноўскага, галоўнага рэдактара газеты «Антенна», Яніса Стундыньша, латвійскага музычнага крытыка, суаўтара «», Рамунаса Зілніса, музычнага аглядальніка літоўскай газеты «».

Удзельнікі

Open Space: Віталь Маціеўскі — вакал, гітара, фартэпіяна. Максім Мястоўскі — гітара. Сева Маслаў — бас-гітара. Андрэй Малашэнка — барабаны, перкусія. Запрошаныя музыкі: Алена Холадава — віяланчэль (5).

Вытворчасць: Анатоль Шманай — інжэнер запісу і звядзення. Джэрам Шміт, студыя «Air Mastering» — мастэрынг. Анатоль Міснікоў — фота вокладкі. Таццяна Рынейская — мадэль на фота вокладкі. Дызайн-студыя Зміцера Баравога — аздабленне CD.

Спасылкі Відэа з канцэрта-прэзентацыі альбома (YouTube)

Катэгорыя:Альбомы 2009 года Катэгорыя:Альбомы Open Space