Вейнка, Падвейна, Вейніца — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвінаса (басейн Нёмана).

Назва

На думку В. Жучкевіча, Вейнка — назва-характарыстыка: расчышчанае, «звеянае» месца, гладкае. Назва ракі вытворная ад імя паселішчаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 45..

На думку К. Бугі, назва Вейна балцкага паходжання. Назва параўноўваецца з літоўскім гідронімам Vija, латышскім VijaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544..

На думку Я. Развадоўскага назва Вейна паходзіць з фінскайВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 223., ад фінскіх апелятываў väinä і да т. п.J. Rozwadowski. Studia nad nazwami wód słowiańskich. Kraków, 1948. S. 78..

На думку А. Рогалева, гідронім Вейна роднасны старадаўняму слову вея — «галінка» і дзеяслову віць. У ім адлюстравана семантыка крывізныА. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 171..

Так жа сама называецца прыток Дняпра рака Вейна, прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.

Водаапісанне Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Раўнядзь, упадае ў Дзвінасу прыкладна за 0,9 км на захад ад вёскі Вейна. Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша. Ад вытоку амаль да вёскі Пячное рака цячэ па лясістай мясцовасці, ніжэй на працягу 9,4 км да вусця рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Каля ракі вёскі Пячное, Чысты Бор, Вейна.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзвінасы