Аер злакавы, АкорусКалініна З. А. Аер //  — С. 41. (Acorus gramineus) — шматгадовая травяністая расліна.

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй 30—50 см. Карэнішча доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Лісце шырынёй да 1 см, сіметрычнае, ізумрудна-зялёнае, з завостранай верхавінкай, размешчана ў адной плоскасці. Кветкі над вадой, дробныя жаўтавата-светла-зялёныя. Расце марудна, пры слабым асвятленні. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча.

Арэал

Радзіма — Усходняя Азія. Асабліва пашыраны ў Японіі, дзе яго называюць японскім чаротам. Вядомы таксама як акварыумная расліна.

Літаратура Калініна З. А. Аер //  — С. 41.

Катэгорыя:Аерныя Катэгорыя:Травы