Адуванчык лекавы, дзьмухавец лекавыНазва Дзьмухавец лекавы згодна з (Taraxacum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных (астравых).
Назва
Родавая назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.
Відавую назву officinále — лекавы — расліна атрымала ад — майстэрня, аптэка — з-за ўжывання расліны ў якасці лекавага сродку.
Народныя назвы: адуванчык лекавы, малачайFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, адуванчык, багаткаАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, коцікі, папок, дмухавец, дмухельKraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921, дзьмухавец, жоўтая цыкор’я, зубнік, ксёндз, ксяндзоў плеш, папкі Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., пупокДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Батанічнае апісанне
Расліна вышынёй 10—30 см. Корань тоўсты вертыкальны. Лісце стругападобна-перыстае, звужанае ў крылаты чаранок, часта з ружовай сярэдняй жылкаю, у разетцы. Кветкі двухполыя, язычковыя, залаціста-жоўтыя, у кошыках на верхавінках бязлістых, пустых усярэдзіне сцяблоў (стрэлак). Абгортка званочкавая, з некалькіх радкоў лісцікаў. Плод — сямянка з носікам і чубком. Усе часткі расліны з белым млечным сокам.
Пылок
Экалогія
На Беларусі расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог, цвіце ў маі — жніўні.
Значэнне і выкарыстанне
Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), кармавая, харчовая расліна (маладое лісце спажываецца на салату), мае ў сабе трытэрпенавыя злучэнні, стэрыны, інулін і інш. 3 лекавымі мэтамі выкарыстоўваюцца карані (збіраюцца восенню і вясной).
Літаратура Кудрашова М. Адуванчык // — С. 40-41.
Катэгорыя:Дзьмухавец Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы