<table align="right">

<strong class="selflink">Чатырохвугольнікі</th> </tr> ┌─────────────┼────────────┐ увагнуты выпуклы скрыжаваны Выява:Concave_quadrilateral.png Выява:Convex_quadrilateral.svg Выява:Cross-quadrilateral.png ┌─────────────┼─────────────┐ Выява:Cyclic_quadrilateral.png Выява:Trapezium (geometry).svg Выява:Tangent_quadrilateral.png апісаная акружнасць трапецыя датычны | ┌───────────┤ | Выява:Isoceles_trapezium.png раўнабокая трапецыя раўнабокая Выява:Parallelogram.png паралелаграм сіметрычныя бакі Выява:Kite (geometric figure).png выпуклы рамбоід дыяганалі перпендыкулярны └─────┬─────┘ └─────┬─────┘ Выява:Rectangle (geometry).png прамавугольнік прамые вуглы Выява:Rhombus (geometry).png Ромб раўнабедраны └──────────┬─────────┘ Выява:Square (geometry).png квадрат </table> thumb|Рысунак 1. Чатырохвугольнік.Чатырохвугольнік — плоская фігура, якая складаецца з чатырох пунктаў (вяршынь) і чатырох адрэзкаў (старон), якія паслядоўна іх злучаюць. Пры гэтым ніякія тры з дадзеных пунктаў не павінны ляжаць на адной прамой, а адрэзкі, якія іх злучаюць, не павінны перасякацца.

Інакш кажучы, чатырохвугольнік''' — гэта многавугольнік, які мае чатыры вяршыні і чатыры стараны.

Вяршыні чатырохвугольніка называюцца суседнімі, калі яны з'яўляюцца канцамі адной з яго старон, несуседнія вяршыні называюцца процілеглымі. Адрэзкі, які злучаюць процілеглыя вяршыні чатырохвугольніка, называюцца дыяганалямі. На рысунку 1 адрэзкі AC і BD — дыяганалі чатырохвугольніка ABCD.

Стораны чатырохвугольніка, якія выходзяць з адной вяршыні, называюцца суседнімі старанамі. Стораны, якія не маюць агульнага канца, называюцца процілеглымі старанамі. У чатырохвугольніку на рысунку 1 процілеглымі старанамі з'яўляюцца стораны AB і CD, BC і AD.

Чатырохвугольнік пазначаюць запісам яго вяршынь. Напрыклад, чатырохвугольнік на рысунку 1 можна абазначыць як ABCD. Пры пазначэнні чатырохвугольніка суседнія вяршыні павінны пералічвацца падрад у парадку абыхода чатырохвугольніка. Чатырохвугольнік ABCD можна таксама пазначыць BCDA ці DCBA, але нельга пазначыць ABDC (B і D — не суседнія вяршыні).

Уласцівасці Сума вуглоў чатырохвугольніка роўная

Чатырохвугольнік можна ўпісаць у акружнасць толькі тады, калі сума процілеглых вуглоў роўная 180°

Чатырохвугольнік з'яўляецца апісаным каля акружнасці толькі тады, калі сумы даўжынь процілеглых старон роўныя

Плошча Плошча адвольнага выпуклага чатырохвугольніка роўная палавіне здабытку дыяганалей на сінус вугла паміж імі:

дзе  — дыяганалі чатырохвугольніка, а  — вугал паміж імі.

Перыметр Перыметр чатырохвугольніка роўны суме яго старон

дзе  — стораны чатырохвугольніка.

Віды чатырохвугольнікаў thumb|Рысунак 2. Нявыпуклы чатырохвугольнік. Існуюць выпуклы і нявыпуклыя чатырохвугольнікі.

Чатырохвугольнік з'яўляецца выпуклым, калі для кожнай з яго старон ён размешчаны па адзін бок ад прамой, атрыманай працягам гэтай стараны.

На рысунку 1 ABCD — выпуклы чатырохвугольнік, а на рысунку 2 чатырохвугольнік ABCD нявыпуклы.

Таксама вылучаюць: Паралелаграм — чатырохвугольнік, у якога процілеглыя стораны папарна паралельныя Прамавугольнік — Паралелаграм, у якога ўсе вуглы прамыя Ромб — Паралелаграм, у якога ўсе стораны роўныя Квадрат — Прамавугольнік, у якога ўсе стораны роўныя Трапецыя — чатырохвугольнік, у якога дзве стараны паралельныя, а дзве іншыя не паралельныя Дэльтоід — чатырохвугольнік, у якога дзве пары сумежных старон роўныя

У Сеціве

Катэгорыя:Геаметрыя Катэгорыя:Многавугольнікі Катэгорыя:Чатырохвугольнікі