Аляксей Васільевіч Назарэўскі () — беларуска-рускі грамадска-палітычны дзеяч, дзейнічаў у Заходняй Беларусі.
Біяграфія
У 1922 быў абраны ў польскі Сенат, быў членам Беларускага пасольскага клуба. Працаваў у магістраце горада Баранавічы.
Арыштаваны НКУС БССР 2 студзеня 1940 на сваёй кватэры ў Баранавічах. Асобай нарадай НКУС СССР 9 верасня 1940 асуджаны на 8 гадоў ППЛ. У верасні 1941 у адпаведнасці з Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР вызвалены з Сіблага і накіраваны ў Паўладарскую вобласць. Далейшы лёс невядомы.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клецкім раёне