Ганна Арцёмаўна Галубкова (, г. — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1936 года закройшчыца, з 1979 года раскройшчыца абуткавай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» у Віцебску.
Пасля выхаду на пенсію Ганна Арцёмаўна вяла выхаваўчую працу сярод моладзі горадаГолубкова Анна Артёмъевна .
Узнагароды
У 1949 годзе Ганна Арцёмаўна ўзнагароджана медалём «За працоўную адзнаку», а ў 1960 годзе за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і высокія вытворчыя паказчыкі ўдастоена ордэнам Леніна, у 1966 — ордэнам «Знак Пашаны», у 1970 — медалём «За доблесную працу».
Званне Героя прысвоена за датэрміновае выкананне заданняў 5-гадовага плану і творчы ўнёсак у развіццё лёгкай прамысловасці. Ганаровы грамадзянін Віцебска.
Сачыненні
За экономию кожевенного сырья. — Мн., 1951
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска