Братаўка дуброўная, Братаўка гаёвая — у крыніцы пад назвай , Іван-ды-мар’я (Melampyrum nemorosum) — аднагадовая травяністая расліна сямейства заразіхавых.

Назва

Братаўка дуброўная, мядунка Ботанический словарь, Спб, 1878, іван-да-мар’яАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, брат з сястрою, дзвонец, дзень і ноч, сачоўка, чмельнік, братаўка, братоўка, брат-сястраНосович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., званец лугавы, браціц-сястрыцаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Батанічнае апісанне Расліна з ярка-жоўтымі кветкамі з чырвона-бурай трубкай і сіне-фіялетавымі прыкветкамі ў коласападобных суквеццях.

На тэрыторыі Беларусі расце ў лясах, хмызняках, на палянах, цвіце ў чэрвені—верасні.

Выкарыстанне Лекавая (супрацьзапаленчы, ранагаючы сродак) расліна. З лекавай мэтай выкарыстоўваюцца сцёблы, лісце, кветкі, плады.

Літаратура Дзмітрыева С. Братаўка //  — С. 327—328.

Спасылкі

Катэгорыя:Братаўка Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе