Роўнаапостальны (, ) — лік праваслаўных святых, якія асабліва праславіліся прапаведаваннем Евангелля і зваротам народаў у хрысціянскую веру.
У набажэнстве Рускай Праваслаўнай Царквы роўнаапостальныя Кірыл і Мяфодзій, а таксама роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір асобна згадваюцца падчас літургіі і за іх на праскамідыі вымаецца восьмая частка з трэцяй прасфары.
Спіс роўнаапостальных святых Марыя Магдаліна, шануецца як супольніца апосталаў. першамучаніца Фёкла Іканійская, вучаніца апостала Паўла, якая звярнула ў хрысціянства мноства язычнікаў у Селеўкіі Ісаўрыйскай (паводле апакрыфічных «Дзеянняў Паўла і Фёклы») мучаніца Апфія Калоская Аверкій, епіскап Іерапольскі (сканаў каля 200 года) імператар Канстанцін I Вялікі і маці яго Алена святая Ніна, асветніца Грузіі Патрык, асветнік Ірландыі Барыс I, хрысціцель Балгарыі Кірыл і Мяфодзій, асветнікі славян святыя князь Уладзімір і княгіня Вольга, што хрысцілі Кіеўскую Русь Казьма Эталійскі Інакенцій (Веніямінаў), мітрапаліт Маскоўскі і Каломенскі Мікалай (Касаткін), архіепіскап Японскі.
Спасылкі В. М. Живов, Святость. Краткий словарь агиографический терминов