Індурскае гарадзішча — гарадзішча на паўночна-заходняй ускраіне Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Адносіцца да феадальна-ўласніцкіх замкаў XI—XIII стст. Мае дзве пляцоўкі — цэнтральную ўнутраную і знешнюю. Унутраная пляцоўка амаль круглая ў плане дыяметрам 18 м, умацавана валам, перад якім прасочваецца роў. Знешняя авальная пляцоўка памерам 45х48 м абнесена высокім валам. Побач з уездам, напэўна, была студня. Таўшчыня культурнага пласта складае каля 0,6 м. Пры археалагічных раскопках знойдзены разнастайныя прылады працы (сярпы, косы, рыбалоўныя кручкі, фрагменты багата аздобленай керамікі), упрыгожанні (бранзалеты, спражкі), прадметы ўзбраення і рыштунак конніка (наканечнікі стрэл, шпоры).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Індура Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі Катэгорыя:Гарадзішчы Гродзенскага раёна