Юбіле́йны меда́ль «100 год прафсаю́знаму ру́ху Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 207 ад 26 красавіка 2004 годаКартка дакумента ў Нацыянальным рэестры прававых актаў да 100-й гадавіны прафсаюзнага руха Беларусі (у 1905 годзе працоўныя Мінскай губерні ўпершыню выйшлі святкаваць 1 МаяУ профсоюзного движения более богатая история. Как оно зародилось в Беларуси?).

Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: Члены прафсаюзаў, якія ўнеслі значны ўклад у прафсаюзны рух Беларусі і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны; Ветэраны прафсаюзнага руху Беларусі, супрацоўнікі прафсаюза, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб’яднанняў, якія асабістым прыкладам і грамадскай дзейнасцю ахоўваюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюзаў; Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за доблесную працу і дасягнулі высокіх вынікаў у працы ў перыяд падрыхтоўкі да юбілею прафсаюзнага руху Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Медалі Беларусі