Юбіле́йны меда́ль «80 год Пракурату́ры Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 202 ад 9 красавіка 2002 годаКартка дакумента ў Нацыянальным рэестры прававых актаў да 80-й гадавіны Пракуратуры Беларускай ССР (26 чэрвеня 1922 года трэцяя сесія ЦВК БССР, для ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў і ў інтарэсах барацьбы са злачыннасцю, прыняла Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавала ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі Дзяржаўную пракуратуру) .
Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: Супрацоўнікі Пракуратуры за ўзорнае выконванне службовых абавязкаў; Ветэраны органаў Пракуратуры, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўзмацненне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Крыніцы
Катэгорыя:Медалі Беларусі