Меда́ль «80 год Камітэ́ту дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь» — ведамасная ўзнагарода Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Загадам Старшыні Камітэта № 88 ад 20 кастрычніка 1997 года да 80-й гадавіны органаў дзяржаўнай бяспекі СССР (20 снежня 1917 года пастановай СНК РСФСР была ўтворана Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам).

Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: Вайскоўцы КДБ Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у службовай дзейнасці і якія маюць выслугу гадоў на ваеннай службе ў сістэме КДБ 10 і больш гадоў; Пенсіянеры КДБ, якія маюць выслугу гадоў на ваеннай службе 25 i больш гадоў; Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобныя супрацоўнікі органаў бяспекі краін СНД, якія ўнеслі значны ўклад у забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Медалі Беларусі