Царква Святой Марыі (Марыенкірхэ; ) — найстаражытнейшая з дзеючых цэркваў Берліна, адна з калісьці шасці сярэдневяковых цэркваў у гістарычным цэнтры горада. Размешчана на Карл-Лібкнехт-штрасэ недалёка ад Берлінскай тэлевежы.

Гісторыя Першая згадка пра царкву з уласным прыходам у берлінскім «Новым горадзе» датуецца 1292 годам. На падмурку з каменя і граніту была пабудавана зальная царква з ярка чырвонай цэглы ў стылі брандэнбургскай цаглянай готыкі. Пашкоджаная пажарамі вежа была рэканструявана ў стылі барока ў 1663—1666 гадах Міхаэлем Маціясам Смідсам і пазней — у неагатычным стылі ў 1789—1790 гады Карлам Готгардам Лангансам.

У 1893—1895 гадах маштабную рэстаўрацыю царквы правёў Герман Бланкенштайн, а пасля Другой сусветнай вайны царква была адноўлена ў 1969—1970 гадах.

У 1938 годзе, пасля таго, як царква Святога Мікалая была перададзена гораду ў якасці «музычнага сабора», Марыенкірхэ стала найстаражытнейшым дзеючым храмам Берліна. Пасля Другой сусветнай вайны яна была адной з нешматлікіх буйных цэркваў Берліна, у якіх праходзілі набажэнствы. thumb|злева|Царква Святой Марыі і помнік Лютэру. 1906 У адноўленым пасле вайны Берліне ад шчыльна забудаванага гістарычнага цэнтра горада практычна нічога не захавалася, і царква Марыенкірхэ апынулася ў зусім іншым асяроддзі — практычна адзіная на адкрытай плошчы, абмежаванай шматпавярховымі новабудоўлямі, над якой з 1969 года дамінуе берлінская тэлевежа. Царква Св. Марыі і Чырвоная ратуша з'яўляюцца цяпер адзіным напамінкам пра гістарычны цэнтр Берліна.

У вежавай зале царквы Св. Марыі знаходзіцца знакамітая фрэска «Скокі смерці», якая датуецца арыентыровачна 1484 годам. Арган цэрквы створаны майстрам Іаганам Вагнерам. Надмагілле генерал-фельдмаршала Ота Крыстафа фон Шпара выканана антверпенскім скульптарам Артусам Квелінусам Старэйшым. Царкоўная кафедра выканана па праекце Андрэаса Шлютэра.

Бібліяграфія Jürgen Boeckh: Alt-Berliner Stadtkirchen; Bd. 1; (Berliner Reminiszenzen 57); Haude & Spener: Berlin 1986; ISBN 3-7759-0288-0; S. 61-77. Georg Dehio et al.: Handbuch der deutschen Kunstdenkmäler — Berlin; 2. Aufl., Berlin 2000; ISBN 3-422-03071-9; S. 34ff. Günther Kühne/Elisabeth Stephani: Evangelische Kirchen in Berlin; CZV-Verlag: 2. Aufl., Berlin 1986; ISBN 3-7674-0158-4; S. 351—353. Gustav Leh: Die St.-Marien-Kirche zu Berlin. Ihre Geschichte und ihr Bild; Evangelische Verlagsanstalt: Berlin 1957. Marianne Tosetti: St. Marien zu Berlin. Aus 700 Jahren Kirchen-Geschichte; Evangelische Verlagsanstalt: 5. Aufl., Berlin 1987; ISBN 3-374-00174-2.

Спасылкі

Афіцыйны сайт прыходу берлінскай царквы Св. Марыі

Катэгорыя:Славутасці Берліна Катэгорыя:Цэрквы Берліна Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў гатычным стылі Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:Мітэ (раён)