Кача́н (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 14 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва 1925 год — 16 двароў. 1959 год — 73 жыхары (паводле перапісу). 1999 год — 17 жыхароў. 2004 год — 9 гаспадарак, 15 жыхароў. 2010 год — 12 жыхароўДзяржкартгеацэнтр.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет