thumb|300px|Булонскае графства ў сярэдзіне XII стагоддзя Графы Булонскія () — тытул кіраўнікоў графства Булонь у паўночнай Францыі, на ўзбярэжжы Ла-Манша.
Першыя графы Імёны першых кіраўнікоў Булоні цяжка ўсталяваць з-за частых набегаў вікінгаў на ўзбярэжжа Ла-Манша, у выніку якіх горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, гарэў і разбураўся. Першымі дакладна вядомымі графамі з'яўляюцца наступныя:
каля 853—859 : Энгішальк; 886—896 : Эрхенгер.
Фландрскі дом. Булонская лінія 896—918 : Бадуэн I Лысы († 918), граф Фландрыі (з 879 г.), у 896 г. захапіў горад Булонь; 918—935 : Адалульф († 935), сын папярэдняга; 935—964 : Арнульф I Вялікі (888—964), брат папярэдняга, граф Фландрыі (з 918 г.); 964—971 : Арнульф II († 971), сын Адалульфа; 971—990 : Арнульф III († 990), сын папярэдняга; 990—1033 : Бадуэн II († 1033), сын папярэдняга; 1033—1049 : Яўстахій I (каля 995—1049), сын папярэдняга; 1049—1088 : Яўстахій II (каля 1020—1088), сын папярэдняга; 1088—1125 : Яўстахій III (каля 1056—1125), сын папярэдняга; 1125—1152 : Мацільда Булонская (каля 1116—1151), дачка папярэдняга, у шлюбе (1125) са Стэфанам Блуаскім (каля 1097—1154), графам дэ Мартэн і каралём Англіі;
Дом дэ Блуа-Шампань 1152—1153 : Яўстахій IV (1127—1153), граф дэ Мартэн (1135—1141), сын папярэдніх; 1153—1159 : Вільгельм Блуаскі (1134—1159), граф дэ Мартэн, брат папярэдняга; 1159—1170 : Марыя Булонская († 1180), сястра папярэдняга, у шлюбе (1160) з Мацье Эльзаскім (каля 1140—1173), сынам Цьеры Эльзаскага, графа Фландрыі.
Латарынгскі дом 1160—1173 : Мацье Эльзаскі (каля 1140—1173), сын Цьеры Эльзаскага, графа Фландрыі, муж папярэдняй; 1173—1216 : Іда Латарынгская (1160/61—1216), дачка папярэдніх, у шлюбе з: (1181) Жэрарам Гелдэрнскім († 1181), сынам Генрыха I, графа Гелдэрна; (1183) Бертольдам IV Цэрынгенам († 1186), герцагам Цэрынген (з 1152); (1190) Рэно дэ Дамартэнам (каля 1165—1227), графам дэ Дамартэнам (1200—1214), графам Амальскім (1204—1214).
Дом дэ Дамартэн right|100px|thumb|Герб дому дэ Дамартэн 1190—1216 : Рэно дэ Дамартэн (каля 1165—1227), граф дэ Дамартэн (1200—1214), граф Амальскі (1204—1214), муж папярэдняй; 1216—1260 : Мацільда дэ Дамартэн († 1260), графіня Амальская і графіня дэ Дамартэн, дачка папярэдніх, у шлюбе з: (1218) Філіпам Юрпелем (1200—1234), графам дэ Клермон, сынам Філіпа II Аўгуста, караля Францыі; (1235, разв. у 1253) Альфонсам III (1210—1279), каралём Партугаліі (з 1247).
Брабанцкі дом Пасля смерці Мацільды дэ Дамартэн на тытул графа Булонскага высунулі прэтэнзіі некалькі прэтэндэнтаў: Адэлаіда Брабанцкая (1190—1265), дачка Генрыха I, герцага Брабанта, і Мацільды Булонскай, малодшай дачкі Мацье Эльзаскага, графа Булоні, і Марыі дэ Блуа, графіні Булоні; Генрых III (1231—1261), герцаг Брабанта (з 1248), унук Генрыха I, герцага Брабанта, і Мацільды Булонскай, пляменнік папярэдняй; Жанна дэ Дамартэн (1220—1278), графіня Амальская (з 1238), пляменніца Рэно дэ Дамартэна, графа Булоні; Людовік IX (1214—1270), кароль Францыі (з 1226), пляменнік Філіпа Юрпеля, графа Булоні.
Пасля разгляду справы аб Булонскай спадчыне Парыжскім парламентам, спадчынніцай графства была прызнана Адэлаіда Брабанцкая.
1260—1265: Адэлаіда Брабанцкая (1190—1265), дачка Генрыха I, герцага Брабанта, і Мацільды Булонскай, малодшай дачкі Мацье Эльзаскага, графа Булоні, і Марыі дэ Блуа, графіні Булоні, у шлюбе з: (1206) Арнольдам III († 1221), графам Лоаз; (1225) Гільёмам X (1195—1247), графам Авернскім (з 1224).
Авернскі дом right|100px|thumb|Герб графаў Авернскіх 1265—1277 : Роберт V (1225—1277), граф Аверні (з 1247), сын папярэдніх; 1277—1280 : Гільём XI († 1280), граф Аверні, сын папярэдняга; 1280—1314 : Роберт VI (1250—1314), граф Аверні, брат папярэдняга; 1314—1325 : Роберт VII (1282—1325), граф Аверні, сын папярэдняга; 1325—1332 : Гільём XII (1300—1332), граф Аверні, сын папярэдняга; 1332—1360 : Жанна I (1326—1360), графіня Аверні, дачка папярэдняга, у шлюбе з: (1338) Філіпам Руўрскім (1323—1346), сынам Эда IV, герцага Бургундыі; (1350) Іаанам II Добрым (1319—1364), каралём Францыі (з 1350).
Дынастыя Капетынгаў. Бургундскі дом 100px|right|thumb|Герб герцагаў Бургундскіх 1360—1361 : Філіп III Руўрскі (1346—1361), сын Жанны I Авернскай і Філіпа Бургундскага.
Авернскі дом 1361—1386 : Жан I Авернскі († 1386), граф Аверні, сын Рабера VII Авернскага; 1386—1404 : Жан II Авернскі († 1404), граф Аверні, сын папярэдняга; 1404—1424 : Жанна II Авернская (1378—1424), графіня Аверні, дачка папярэдняга, у шлюбе з: (1389) Жанам I (1340—1416), герцагам Берыйскім (з 1360), сынам Іаана II Добрага, караля Францыі; (1419) Жоржам дэ ла Трэмуйлем (1382—1446), графам дэ Гінам (з 1398); 1424—1437 : Марыя Авернская (1376—1437), стрыечная сястра папярэдняй, дачка Гадфруа Авернскага († 1385), сеньёра дэ Мангаскона, у шлюбе (1389) з Бертранам IV († 1423), сеньёрам дэ Ла Тур.
Дом дэ Ла Тур-д'Авернь 100px|right|thumb|Герб дому дэ Ла Тур-д'Авернь 1437—1461 : Бертран V дэ Ла Тур-д'Авернь († 1461), граф Аверні, сын папярэдніх; 1461—1477 : Бертран VI дэ Ла Тур-д'Авернь (1417—1497), граф Аверні, сын папярэдняга.
У 1477 г., Бертран VI дэ Ла Тур саступіў графства Булонскае французскаму каралю Людовіку XII, у абмен на тэрыторыю Ларагэ. Булонь увайшла ў склад каралеўскага дамена.
Гл. таксама Графства Булонскае
Булонь *