Гу́пі (Lebistes reticulatus) — рыба атраду карпазубых.

Апісанне

Даўжыня самцоў да 4 см, самак да 6 см. У афарбоўцы самцоў розных парод спалучаюцца чорныя, чырвоныя, жоўтыя, серабрыстыя, залацістыя плямы розных форм і памераў. У такой жа ступені рознымі бываюць форма і афарбоўка плаўнікоў. Самкі адрозніваюцца значна менш.

Арэал

Водзіцца ў вадаёмах Венесуэлы, Паўночнай Бразіліі, Гвіяны, астравоў Барбадос і Трынідад. Адна з пашыраных жывародных акварыумных рыб. Выведзена некалькі дзясяткаў парод.

Значэнне і выкарыстанне Лёгка разводзіцца. Гадуюць у невялікіх акварыумах.

Крыніцы

Літаратура Малашэвіч Я. В. Акварыумныя рыбы // . — С. 57

Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Пецыліды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1859 годзе